18 лістапада ў беластоцкай прасторы «Новая Зямля» некалькі дзясяткаў беларусаў патрапілі на адкрыццё новага, ужо чацвёртага, сезона моўных курсаў «Мова Нанова».

Конкурсы і забавы, гульні з прыўкраснымі вядоўцамі і навучанне правілам беларускай мовы – гэта толькі невялічкая частка першага занятка сёлетніх курсаў.
Пра курсы кажа адна з вядоўцаў Марыя Грыц:
-Чацьвёрты сезон, мне падаецца, гэта вялікі поспех для нас, прынамсі. Мінулы сезон ішоў вельмі складана. Спадзяюся, што цяпер будзе прасцей. Мы раней сёлета пачалі, і ўжо ёсць госці на некалькі наступных заняткаў. Гэта вельмі цешыць, таму што гэта дазваляе нам і планаваць, і падрыхтавацца. І класна, што людзі самі, бывае, падыходзяць і просяць. Яны самі сябе прапаноўваюць. Гэта вельмі класна, што людзі гатовыя падзяліцца нейкай сваёю экспертнасцю.
Кацярына Ваданосава падзялілася сваёй праграмай, якую яна правяла на гэтых занятках:
-Пра тое, што я люблю, чым палаю, гэта гісторыя, у прыватнасці – гісторыя моды. Спрабую разглядаць гісторыю Беларусі ў кантэксце гісторыі моды, таго, як людзі выглядалі, што яны насілі, якім чынам гэта было зроблена. Як убранне, адзенне людзей было абумоўлена гістарычнымі рэаліямі. І наадварот, як тое, у што людзі маглі дазволіць сабе апранацца, уплывала на тое, як яны жылі і ўзаемадзейнічалі паміж сабой.
Заняткі цягнуліся больш за 2,5 гадзіны, аднак беларусы Беластоку яшчэ доўга не адпускалі Кацярыну Ваданосаву і задавалі ёй пытанні па гісторыі моды.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:






Беларускае Радыё Рацыя