BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку распачаўся збор сродкаў для захавання магіл беларускіх дзеячаў

У Беластоку прайшла сустрэча, прысвечаная захаванню магіл беларускіх дзеячаў на могілках Усіх Святых, на якой быў абвешчаны пачатак збору сродкаў. Арганізатары і ўдзельнікі адзначылі важнасць збору на аплату арэнды і догляд помнікаў, каб захаваць гэтыя гістарычныя месцы для будучых пакаленняў.

Кажа прадстаўнік ініцыятывы Аляксей Трубкін:

– Хацеў бы прапанаваць усім неабыякавым беларусам ахвяраваць па 10-20 злотых, каб дазволіць сабраць нам даволі значную суму – больш за 10 тысяч злотых. Паказаць сваю еднасць і згуртаванасць у такіх справах. Здзейсніць такі важны чын, пацвердзіць сваю нацыянальную спеласць.

Госці сустрэчы падкрэслівалі, што збор сродкаў – гэта агульная справа:

– Я насамрэч задумалася, ці ёсць на Беластоцкай зямлі яшчэ нейкія беларусы, менавіта каля Беластока. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку і не толькі фінансавую, але і інфармацыйную.

– Дзякуй Богу, працэс пайшоў. Спадзяюся, што падмурак усё ж такі закладзены Нашай Памяці з вялікай літары. Беларусам трэба прывіваць памяць да сваёй гісторыі, да сваіх знакамітых людзей. Шмат гадоў нас пазбаўлялі гэтай гісторыі. Вельмі добрая ініцыятыва. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца.

Сабраныя сродкі будуць накіраваны на аплату арэнды магіл на наступныя 20 гадоў, а таксама на ўтрыманне і догляд тэрыторыі і помнікаў. Партнёры ініцыятывы – Хаб «Новая Зямля» і Фонд «Тутака» – заклікаюць усіх неабыякавых падтрымаць гэты праект і дапамагчы захаваць спадчыну беларускіх дзеячаў у Беластоку.

Падтрымаць праект захавання магіл беларускіх дзеячаў на могілках Усіх Святых у Беластоку можна тут.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя