BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку распавядуць пра таямніцы Радзівілаўскай мапы

20 кастрычніка, у панядзелак,  у Беластоку адбудуцца  другія заняткі пятага сезона «МОВЫ НАНОВА».  

Фота: facebook.com/movananovabelastok

Госць новай сустрэчы — гісторык Цімох Акудовіч — пазнаёміць з цікавымі фактамі пра гісторыю стварэння Радзівілаўскай мапы, раскажа, як і для чаго паўстаў гэты артэфакт у самым пачатку XVII стагоддзя і якія таямніцы хавае ў сабе.

Радзівілаўскую мапу яшчэ называюць мапай Тамаша Макоўскага. Гэты прадмет з задавальненнем набываюць беларускія калекцыянеры і выкарыстоўваюць у сваіх працах дызайнеры. Удзельнікі не толькі паслухаць лекцыю, але і пабачыць мапу ўжывую: на сустрэчы будзе прэзентаваны арыгінал мапы XVII стагоддзя. Месца сусатрэчы – Беларускі хаб «Новая Зямля», ul.Sw.Rocha 5/32 . Уваход вольны, данаты вітаюцца.