BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку распавялі пра могілкі беларусаў Падляшша

У беластоцкім хабе «Новая зямля» ў межах выставачнага праекта «Радуніца» адбылася лекцыя Вольгі Сямашкі, што была прысвечана могілкам беларусаў Падляшша.

Пра вызначэнне «могілкі беларусаў Падляшша» распавядае Вольга Сямашка:

-Могілкі беларусаў Падляшша – гэта перш за ўсё такі навуковы цікавы панятак. І можна сказаць, што на кожных могілках Падляшша можна знайсці магілы беларусаў. І мы вельмі добра пагаварылі зараз з публікай пра тое, як гэта можна абараніць, навошта, ці варта сапраўды і наколькі людзям важна ідэнтыфікаваць сябе з беларусамі, шукаць гэтыя магілы.

Па словах краязнаўца Аляксея Трубкіна, таксама трэба памятаць і пра адметныя могілкі – могілкі беларусаў Беластока:

-Важныя тым, што яны перадусім сведчаць пра тое, што беларусы Беластока былі да нас. Тут шмат аўтахтонаў, шмат менавіта беларусаў мясцовых адсюль, якія ў міжваенны перыяд удзельнічалі ў мясцовым беларускім жыцці.

Вольга Сямашка плануе выдаць кнігу-даведнік па могілках беларусаў Падляшша, а Аляксей Трубкін рыхтуе пуцяводнік па беларускім некропалі Беластока.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя