У межах Шостай кампаніі #sadziMY – вялікай народнай пасадкі ў Польшчы – у Беластоку, каля будынку Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў, як і па ўсёй краіне, усім ахвочым раздавалі саджанцы дрэваў.

Кажа прадстаўніца Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў Паўліна Барадзюк:
– Назіраем шырокае зацікаўленне гэтай акцыяй. Кожны год так бывае – людзі актыўна прыходзяць па саджанцы. Мы падрыхтавалі на раздачу некалькі тысяч дрэў. Чарга з’явілася тут яшчэ перад дзявятай гадзінай, то бок, раней, чым пачалася акцыя. І цэлы час людзі падыходзяць, і гэта нас цешыць.
Сёлета ў Беластоку для ўсіх ахвочых былі прапанаваныя саджанцы бяроз, ялін і грабаў. Кампанія #sadziMY — гэта ўнёсак Дзяржаўных лясоў Польшчы ў рэалізацыю мэты ЕЗ па пасадцы трох мільярдаў дрэў у краінах ЕЗ.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






