BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

 22 лістапада — урачыстае адкрыццё шыльдаў у Мастаўлянах

У беластоцкім хабе «Новая Зямля» 16-га лістапада адбылася сустрэча Аргкамітэта па мемарыялізацыі сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх у Мастаўлянах.

Пра сустрэчу кажа Юры Хмялеўскі, галоўны рэдактар выдання “Czasopis”:

– Такія сустрэчы вельмі важныя. Хаця яны даволі элітарныя пакуль. Але ў гэтым выпадку для мяне, як для асобы, якая звязана з ідэяй гэтай сустрэчы, з Мастаўлянамі і Кастусём Каліноўскім, гэта даволі вельмі важна. Трэба ад чагосьці пачаць. Я быў вельмі пазітыўна здзіўлены, што ўзнікла такая ідэя. І будуць стаяць там адмысловыя шыльды.

Вольга Сямашка, арганізатарка сустрэчы, была здзіўлена колькасцю людзей на спатканні:

– Я вельмі рада, што такая сустрэча адбылася. Думала, што ўвогуле ніхто не прыйдзе. Зноў паедзем адны ў поле ставіць і адкрываць. А аказалася, што шмат каму баліць гэтае пытанне, не толькі з Беларусі, але і з Падляшша. То бок, можна весці дыялог, можна займацца пытаннямі. Зразумела, вельмі шмат пытанняў, якія сама часам сабе стаўлю, і матывую іншых людзей.

Першым крокам да мемарыялізацыі сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх у Мастаўлянах стане ўрачыстае адкрыццё шыльдаў памяці каля сядзібы роду Каліноўскіх ў Мастаўлянах 22-га лістапада, пачатак а 12-й гадзіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя