Сямнаццаты фестываль “Падляшская актава культур” распачынаецца сёння і працягнецца да 20 ліпеня. Яго арганізуе Падляшскі Інстытут Культуры ў Беластоку. Як пішуць арганізатары, “гэта падзея, дзе пануе музыка, натхнёная традыцыямі, і традыцыя, выяўленая праз музыку, танцы і спевы”.

У першы дзень фестывалю можна будзе прыняць удзел у танцах POKtańcówka, у прасторы Młynowa ў Беластоку. Наступныя дні канцэрты пройдуць ў цэнтры горада, на Рынку Касцюшкі. На сцэне выступяць 17 калектываў з Польшчы, Украіны, Эстоніі, Ганы, Харватыі.
Акрамя Беластока, канцэрты ў межах “Падляшскай актавы культур” пройдуць яшчэ у Лапах, Харошчы, Сямятычах, Янаве, Вонсашы, Дамброве Беластоцкай, гміне Кляшчэлі і Дубічах Царкоўных. Уваход на ўсе канцэрты вольны!






