BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку стартуе праграма развіцця талентаў і кампетэнцый у дзіцячых садках

У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя па праекце “Комплексная праграма развіцця талентаў і ключавых кампетэнцый у дзіцячых садках BOF”.

У рамках праекта з праграмы “Еўрапейскія фонды для Падляшскага ваяводства 2021-2027” выдзелена больш за 36 млн злотых на паляпшэнне якасці дашкольнай адукацыі ў 128 установах Беластока і ваколіц.

Значнасць праекта падкрэсліў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

-Выдатны праект на 40 млн злотых, з якіх 36 млн злотых паходзіць з “Еўрапейскіх фондаў для Падляшскага ваяводства “. Гэта праект, які паказвае выразны клопат пра нашых наймалодшых жыхароў, калі мы думаем пра нашую будучыню і поспехах нашага рэгіёну.

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, які таксама з’яўляецца старшынём праўлення BOF, нагадаў, што цяперашні бюджэт ЕЗ на 2021-2027 гады з’яўляецца другім фінансавым асігнаваннем, ад якога асацыяцыя атрымлівае карысць:

-Беластоцкая функцыянальная зона зараз мае 11 гмін. Гэта ўжо другое фінансавае асігнаванне Еўразвязу, калі мы разам супрацоўнічаем. Гэта вельмі важна, бо для дзяцей. І інвеставанне на карысць дзяцей 40 мільёнаў – 36 мільёнаў з якіх паходзіць з ЕЗ, – гэта сапраўды вялізная субсідыя.

Вядома, што праграма ўключае ў сябе рамонт дзіцячых пляцовак, набыццё тэхнікі, а таксама мерапрыемствы, якія развіваюць і носяць кампенсаторны характар. Праграма закране амаль 8 тысяч дзяцей у Беластоку і ваколіцах і дапаможа 350 педагогам павысіць сваю прафесійную кваліфікацыю. Рэалізацыя праекта завершыцца 30 чэрвеня 2029 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя