BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку шукаюць валанцёраў для прыборкі яўрэйскіх могілак

З 3-га па 16-е жніўня на яўрэйскіх могілках у Беластоку (вуліца Усходняя) адбудуцца рэвіталізацыйныя працы. Ініцыятыва рэалізуецца дзякуючы The Bialystok Cemetery Restoration Fund (BCRF) — арганізацыі, заснаванай Эмі і Джошам Дэгэнамі з ЗША. Працы праводзяцца ў партнёрстве з Музеем памяці яўрэяў Беласточчыны “MIEJSCE”.

Кажа валанцёр музея, каардынатар праекту Зося Пех:

–  Валанцёрам можа быць той, хто выкажа жаданне, зацікаўленасць, хто хоча ўкласці свае сілы і час у рамонт гэтых могілак. Надмагіллі, то бок мацэвы, трэба чысціць і для гэтага трэба шмат рук. Усё, што вам трэба, гэта жаданне. Веданне іўрыту вітаецца, але, канешне, гэта не абавязкова. Як я ўжо сказала, самае галоўнае – гэта жаданне.

Сёлетняя ініцыятыва — працяг штогадовых валанцёрскіх праектаў, якія праводзяцца ў Беластоку з 2016 года. Звычайна ўдзел у іх бяруць асобы з ЗША, Ізраіля і краін Еўропы, а працы вядуцца ў цесным супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі, гісторыкамі і архітэктарамі.
Валанцёраў забяспечваюць працоўнымі інструментамі, пітной вадой і пачастункамі.

Валанцёры могуць запісвацца праз электронную пошту: zpoznanska833@gmail.com

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя