BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку ўрачыстасці з нагоды 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове

У Беластоку ў Камернай зале Оперы і Філармоніі Падляшша адбыліся ўрачыстасці з нагоды 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове.

Урачыстасць стала нагодай для падсумавання двух дзесяцігоддзяў дзеяння заканадаўства, абмену досведам і дыялогу пра сучаснасць і будучыню меншасцяў у рэгіёне. Удзельнікаў, разам з  віцэ-маршалкам Сената Мацеем Жыўнам і ваяводам Яцэкам Бжазоўскім вітаў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым.

Адпаведна падчас урачыстасцяў адбылася дыскусійная панэль пра значэнне, гісторыю і перспектывы дзеяння закона, на якой выступіў Яўген Чыквін:

-Ёсць новыя выклікі для нашай беларускай меншасці. Беларусаў менш і менш, людзі асімілююцца. Тут прычыны вядомыя, але і нашае асяроддзе не ў стане адназначна разам выказацца, чаго б мы хацелі, чаго мы чакаем ад уладаў і цэнтральных і мясцовых, каб гэтыя працэсы прытрымаць.

Падчас урачыстасцяў была прадстаўлена агульнапольская выстава, прысвечаная нацыянальным і этнічных меншасцям. Таксама былі ўручаны ганаровыя адзнакі Падляшскага ваяводства асобам, якія маюць асаблівыя заслугі перад рэгіёнам. Сярод уганараваных — Ілона Карпюк, Марыя Рыжык, Ежы Каліна, Дарыюш Фіёнік, Ян Адамовіч і Ёланта Янушаніс.

Цалкам матэрыял:

* * *

Сярод гасцей ўрачыстасці з нагоды 20-й гадавіны Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мовы — Дарафей Фіёнік, Юры Каліна і Ілона Карпюк, якія сярод іншых прадстаўнікоў меншасцяў атрымалі медалі – ганаровыя адзнакі Падляшскага ваяводства.

Памятнымі гравертонамі Падляшскага ваяводства таксама ўзнагароджаны: Яўген Вапа, Андрэй Сцепанюк, Артур Канапацкі, Анатоль Вап, Яўген Чыквін, Алег Латышонак, Эльжбета Фіёнік, Ганна Кандрацюк-Свярубска, Славамір Іванюк, Мікалай Бушка,Яўген Мірановіч,Васіль Сегень, а таксама прадстаўнікі іншых нацыянальных і этнічных меншасцяў.

Зала была напоўнена цікаўнымі ўдзельнікамі. Таксама праходзіць агульнапольская выстава, прысвечаная нацыянальным і этнічным меншасцям Польшчы, гучаць выступы запрошаных гасцей.

На дыскусійнай панэлі абмяркоўваюць значэнне закона, яго гісторыю і перспектывы на будучыню. Асобная ўвага нададзена меншасцям Падляшскага ваяводства, іх дасягненням і ролі ў рэгіёне.

Удзельнікі разважаюць пра апошнія два дзесяцігоддзі, абменьваюцца досведам і ўцягваюцца ў жывы дыялог пра будучыню рэгіёна і супольнасцей, якія ў ім жывуць. 

Ва ўрачыстым адкрыццці ўдзел прынялі: Сенатар XI склікання і віцэ-маршалак Сената XI склікання Мацей Жыўна, Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі і Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым.

Беларускае Радыё Рацыя