BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку ўручылі ўзнагароду Маршалка Падляшскага ваяводства

У Беластоку ўручылі ўзнагароды Маршалка Падляшскага ваяводства за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і аховы культуры за мастацкі сезон 2023/2024. Агулам узнагароджаныя 14 культурніцкіх дзеячаў і калектываў. 

Дарадца Маршалка Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў Аляксандр Васылюк адзначыў, што ўзнагароду атрымалі і прадстаўнікі беларусаў Падляшша:

Сярод лаўрэатаў узнагароды Маршалка за дасягненні ў галіне распаўсюджвання і аховы культуры падляшская пісьменніца Анэта Прымака-Онішк:

Акрамя гэтага лаўрэатамі ўзнагароды Маршалка Падляшскага ваяводства сталі Аліна Дэбоўска-Янкевіч — за дасягненні ў галіне папулярызацыі культурнай спадчыны –  інвентарызацыю каля 2000 рытуальных ручнікоў Падляшша. А таксама Студыя сцэнічнай песні, якая дзейнічае пры Гайнаўскім асяродку культуры – за мастацкую дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя