У Беластоку прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці ахвяр Катыньскіх расстрэлаў і 85-годдзю другой масавай дэпартацыі палякаў у Сібір.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады і самакіравання, уключаючы Падляшскага ваяводу Яцэка Бжазоўскага:
–85 гадоў таму Савецкі Саюз здзейсніў злачынства генацыду супраць 22 тысяч грамадзян Польшчы. Наш абавязак – памятаць пра гэтае злачынства і пра ўсіх ахвяраў, і пра тое, хто быў катам, а хто – ахвярай.

Кажа Барбара Сакульска (Млынар), сібірачка з беларускімі каранямі, якая падзялілася асабістай гісторыяй высылкі ў зусім дзіцячым узросце, калі мела толькі месяц жыцця:
–85 гадоў таму 13 красавіка 1940 года маючы чатыры тыдні ад нараджэння была вывезена разам з сям’ёй з сямі чалавек з маёнтку Добра Вулька, Пінскага павету, Палессе, зараз гэта Беларусь. Там была шэсць гадоў і два месяцы, перажыла, хоць некалькі разоў памірала.
У межах урачыстасцяў дэлегацыя ўладаў, сібіракоў і супрацоўнікам Музея Памяці Сібіры ўсклала кветкі да ключавых месцаў памяці ў Беластоку: помніку-магіле Невядомага сібірака ля касцёла Святога Духа, Катыньскаму помніку, мемарыялу на тэрыторыі былой Палескай станцыі, а таксама ля Помніка Гераічным Маці Сібіры.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя






