6 лютага ў Беластоку адбыліся памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя 83-й гадавіне трагедыі лютаўскай акцыі 1943 года. Асноўны акцэнт быў зроблены на вуліцы Чыстай — на Скверы Фэліцыі Рашкін-Новак, дзе ўдзельнікі зачыталі ўрыўкі з яе ўспамінаў. Пасля гэтага яны перайшлі на плошчу Мордэхая Тэнэнбаўма, дзе ўсклалі памятныя каменьчыкі ў гонар ахвяр акцыі.

Сярод удзельнікаў была і дырэктар Беластоцкага асяродка культуры Марціна Фаўстына Занеўска:
– Цяжка пабудаваць будучыню без ведання гісторыі мясцовасці, у якой мы функцыянуем.
– Каля 10 тысяч яўрэяў з гета былі вывезены. Некалькі тысяч былі забіты, гэта ўсё доўжылася каля тыдня.
– Была вывезена некалькі тысяч асоб у асноўным у кірунку Трэблінкі. І гэтыя асобы ніколі да Беластоку не вярнуліся.
– Немагчыма забыць і нельга дазволіць, каб гэта схавалася недзе далёка.
Мерапрыемства было арганізавана Галерэяй імя Слендзінскіх і Беластоцкім цэнтрам культуры імя Людвіка Замэнгофа, і сабрала ўсіх, хто хацеў ушанаваць памяць яўрэйскіх жыхароў горада.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






