BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр першай масавай дэпартацыі ў Сібір

85 гадоў таму, у ноч з 9 на 10 лютага 1940 года, пачалася першая масавая дэпартацыя палякаў у Сібір і Казахстан. У Беластоку ў гонар ахвяр усклалі кветкі да помніка Гераічным маці Сібіры.

Кажа дырэктар музея Войцех Слешыньскі:

-85 гадоў таму пачалася першая дэпартацыя палякаў у Сібір. У гэтай групе таксама былі людзі другіх нацыянальнасцяў. У гэтай складанай сітуацыі, якая склалася за нашай усходняй граніцай, калі ідзе вайна ва Украіне, закрыты доступ да архіваў, якія знаходзяцца ў Беларусі і ў Расеі.

Кажа ўдзельнік памятных урачыстасцяў, прадстаўнік сям’і сібіракоў Ян Слюсэрчык:

-Маю сям’і гэта таксама закранула. Мае бабуля з цёткай былі вывезены, але на шчасце, вярнуліся. Але бацькі, уцякаючы, страцілі дзіця – маю сястру, якая захварэла і памерла. Дзядзька таксама быў вывезены і пасля трапіў у Армію Андэрса. І таксама не вярнуўся ў Польшчу.

Ля Музея Памяці Сібіры былі запаленыя і традыцыйныя знічы памяці, сам фасад будынка асветлены чырвона-белым святлом. Падчас цырымоній былі зачытаныя фрагменты ўспамінаў дэпартаваных, у якіх гучаў боль страты, успаміны аб трагедыі дэпартацый, барацьбе за выжыванне і сум па родных мясцінах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя