У нядзелю, 26 студзеня, на Фарных могілках Беластока адбылося ўшанаванне памяці Адольфа Белакоза, начальніка Беластока падчас Студзеньскага паўстання. Арганізатарам і непасрэдным удзельнікам мерапрыемства выступіў Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863, які актыўна займаецца папулярызацыяй гісторыі паўстання і захаваннем памяці пра яго герояў.

Кажа кіраўнік клуба Васіль Калач:
– Неверагодна важны, гэты код памяці Адольфа Белакоза, не моцна публічны, гэта імпульс нашага сэрца, нашых душаў. Гэта для нас важна, таму што мы ўсе перажылі прыкладна тое, нейкую падпольную дзейнасць у Беларусі, у выгнанні, пераслед. Гэта чалавек, які фактычна папярэдзіў нас на 160 гадоў.
Адольф Белакоз нарадзіўся ў 1824 годзе ў Ваўкавыску Гарадзенскай губерні, скончыў гімназію ў Свіслачы. Перад Студзеньскім паўстаннем пераехаў у Беласток, дзе працаваў настаўнікам музыкі. У арганізацыі паўстання быў гарадскім начальнікам і займаўся падпольнымі выданнямі. Пасля арышту ў 1863 годзе ён быў сасланы ў Сібір, але вярнуўся ў Беласток толькі ў 1879 годзе.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


















Беларускае Радыё Рацыя






