BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку ўшанавалі 82 гадавіну паўстання ў гета

Самае вялікае афіцыйнае мерапрыемства адбылося сёння на плошчы Таненбаўма, на якім прысутнічала больш за сотню афіцыйных прадстаўнікоў кіраўніцтва гораду, дыпламатычнага корпусу і розных грамадскіх арганізацый.

Тадэвуш Трускаляскі

Перад прысутнімі выступіў прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі:

-Удзельнікі гэтага гістарычнага паўстання бачылі, што не перамогуць гэтай машыны Суднага дня, але вырашыліся на ўзброенае паўстанне, выбралі смерць са зброяй у руках.

Па словах Дарэка Шродо-Бошэшкоўскага з «Таварыства габрэйскай культуры», у ваяроў гета не было іншага выйсця:

-Падпольны габрэйскі рух прыняў рашэнне ў сітуацыі экстрэмальнай, бо было вядома, што гэтае паўстанне не мела шанцаў на перамогу. Але калі загінуць, то загінуць вольнымі людзьмі.

Каля помніка ваярам гета ў Беластоку апроч афіцыйных прамоваў адбылося ўскладанне кветак ад уладаў гораду, вайскоўцаў, дыпламатаў і грамадскасці гораду.

Цалкам матэрыял:

* * *

14 жніўня ў Беластоку адзначаюць 82-ую гадавіну паўстання ў гета. Каля помніка загінулых вязняў беластоцкага гета на плошчы Таненбаўма адбылася акцыя памяці. Прысутнічалі амбасадары Нямеччыны і Ізраіля, прэзідэнт Беластока, ваявода і прадстаўнікі габрэйскіх арганізацый.

З прамовай выступіў амбасадар Ізраіля.

Слова ўзяў ваявода Падляскі

Адбылася малітва за памерлых на чале з галоўным рабінам.

Прайшла і экуменічная малітва – сумесная малітва прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій, накіраваная на еднасць хрысціян. 

Да помніка ахвярам беластоцкага гета ўсклалі кветкі.

Беларускае Радыё Рацыя