У 43-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы намеснік прэзідэнта Беластоку Марэк Масальскі — разам з маршалкам ваяводства Лукашам Пракорымам, ваяводам падляшскім Яцэкам Бжазоўскім і гістарычным лідарам падляшскай «Салідарнасці» Станіславам Марчуком — усклалі кветкі да помніку бласл. ксяндза Ежы Папялушкі.

Кажа маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– Ускладаем кветкі і знічы ў важных месцах, перадусім каля помніка Ежы Папялушкі, асобы, якая прысвяціла сваё жыццё дзеля Вольнасці Польшчы. Хачу выказаць удзячнасць тым людзям, якія мелі смеласць у тым часе змагацца за Вольнасць, дзякуючы ім я і мая сям’я можа жыць у Вольнай Польшчы. Гэта была надзвычайная адвага.
Кажа ўдзельнік памятных урачыстасцяў у 43-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы, сябра Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Богдан Дыюк:
– Гэта вельмі важна ў гісторыі сучаснай Польшчы, гэтая дата. Для мяне асабіста, бо акурат у гэты дзень я быў у Варшаве. Гэтая гісторыя таксама трагічная, бо шмат асобаў згінула, былі забітыя праз камуністычную ўладу.
Адпаведна а 18-й у касцёле святога Роха ў Беластоку адбудзецца імша за Радзіму, а пасля яе, каля 19.15, удзельнікі ўскладуць кветкі да памятнай дошкі на вуліцы Ліповай.
Сярод месцаў памяці ахвяраў ваеннага становішча ў Беластоку, ля якіх прадстаўнікі ўлады і легендарны актывіст «Салідарнасці» ўсклалі кветкі — помнік «Салідарнасці» ля касцёла св. Казіміра; вуліца Ліпавая, 20, дзе на фасадзе месціцца дошка, заснаваная Клубам вязняў; а таксама помнік бласл. святара Ежы Папялушкі — капелана «Салідарнасці», забітага ў 1984 г. на загад уладаў супрацоўнікамі Службы бяспекі.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства.