Прыгадаць прызабытага на Падляшшы выдатнага піяніста і кампазітара родам з Саколкі запрашае Культурнае таварыства «Русь» у Беластоку.
У бліжэйшы чацвер у Цэнтры Праваслаўнай Культуры ў Беластоку адбудзецца сустрэча з Ганнай Кандрацюк-Свярубскай – аўтаркай кніжкі «W stronę Tarasiewicza », якая раскажа аб працы над кнігай. Адбудзецца таксама паказ дакументальнага фільма пра кампазітара рэжысёра Юркі Каліны. А выбраныя творы Яна Тарасевіча выканае Наталля Ліцкевіч.
Ян Тарасевіч (1884 – 1960) быў цесна звязаны з Сакольшчынай, выпускнік кансерваторыі ў Пецярбургу, піяніст і кампазітар, аўтар больш чым ста твораў. Быў, сярод іншага, педагогам вядомага дырыжора, кампазітара і піяніста Ежы Максімюка. Магілу Яна Тарасевіча на праваслаўных могілках у Саколцы адшукаў у 1997 годзе айцец Уладзімір Місеюк.
Сустрэча «Ян Тарасевіч. «Забыты кампазітар» адбудзецца ў бліжэйшы чацвер, 25 студзеня, ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Пачатак а 18-ай гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя