BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку згадалі барацьбу за БНР і незалежнасць Польшчы

У Беластоку ў мінулыя выходныя ў межах святкавання Дня Волі прайшла пешаходная гарадская гульня «Ад Грынявіцкага да Пілсудскага», якая стала заключным этапам імпрэзаў і была прысвечана гісторыі нацыянальных рухаў і станаўлення дзяржаўнасці.

гульня «Ад Грынявіцкага да Пілсудскага»

Пра гульню распавядае адна з удзельніц Вольга:

Спадабалася. Я гуляла ўвогуле першы раз, і калі спачатку ўбачыла заданні, я спужалася, думаю, я такая дурная, навошта я сюды прыйшла. А ў выніку мы прыйшлі першыя. І нават я дзесьці таксама штосьці адказвала і дапамагала знайсці. І мне гэта сама больш спадабалася. Цікава вельмі было, даведалася новае пра Беласток, пра тое, як ён звязаны з Беларуссю.  

Па словах іншых ўдзельнікаў, такія гульні дазваляюць аб’яднаць намаганні розных асяродкаў вакол агульнай мэты — папулярызацыі гістарычнай памяці і каштоўнасцей свабоды.

гульня «Ад Грынявіцкага да Пілсудскага»
гульня «Ад Грынявіцкага да Пілсудскага»

Беларускае Радыё Рацыя