27 лістапада адзначаецца Дзень герояў — дата, прысвечаная Слуцкаму Збройнаму Чыну, аднаму з найбольш арганізаваных выступаў за незалежную беларускую дзяржаўнасць. Дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап нагадвае, што ў гэтай барацьбе важную ролю адыгралі і нараджэнцы Падляшша.

Паводле яго, узгадваць пра іх і месцы памяці ў Дзень герояў — гэта ўшаноўваць частку агульнай гісторыі беларусаў:
-Там жа ваяваў Беларускі дабраахвотніцкі батальён з Беласточчыны, якім камандаваў Мікола Дзямідаў з Гарадка на Беласточчыне. Камандзіры, якія ваявалі на Случчыне. Успомніць хаця б капітана Аляксандра Семяняку, камандзіра ІІ Грозаўскага палка стральцоў І Слуцкай брыгады, які родам з Сакольшчыны.

Анатоль Вап таксама паведаміў, што Цэнтр гатовы прымаць прапановы і ідэі па правядзенні публічных мерапрыемстваў у Дзень герояў у наступныя гады.
Беларускае Радыё Рацыя






