BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку выдадзена кніга «Паўмесяц на талерцы: традыцыйныя татарскія рэцэпты»

У Беластоку пабачыла свет кніга з рэцэптамі пад назвай «Паўмесяц на талерцы: традыцыйныя татарскія рэцэпты». Выданне ўключае актуальныя рэцэпты татарскіх страў з Падляшша, якія за два гады палявых выездаў па рэгіёне змаглі сабраць даследчыцы Катажына Енджэйчык-Куліняк і Барбара Паўліч-Міськевіч.

Кнігу прадставіла суаўтарка Барбара Паўліч-Міськевіч:

-Збіралі тут, на Падляшшы: у Беластоку, Сухаволі, Саколцы, Багоніках, у Крушынянах у 2012 годзе. А ў гэтым годзе ў асноўным – Багонікі і Беласток, дзе самая шматлікая грамада. І члены сям’і маёй і мужа, члены мусульманскай рэлігійнай абшчыны ў Беластоку, Багоніках, Крушынянах перадавалі нам разнастайныя заўвагі, прапановы, гісторыі.

Кніга была выдадзена пры падтрымца Мусульманскага рэлігійнага саюза ў Рэспубліцы Польшча. Выданне можна набыць у мячэці ў Беластоку.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя