BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку выйшла кніга Жэні Мартынюк “Князева Гара”

У выдавецтве Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку пабачыла свет новая кніга Жэні Мартынюк “Князева Гара”, у якой і ў вершах, і ў прозе пераплятаецца асабістая памяць з гісторыяй месца.

Жэня Мартынюк нарадзілася і вырасла ў вёсцы Зубава каля Бельска-Падляшскага, што стала для яе крыніцай унутранага спакою і творчага натхнення. Менавіта там нараджалася большасць ейных вершаў.

На літаратурны шлях аўтарку блаславіў Георгій Валкавыцкі, надрукаваўшы ў 1982 годзе першыя вершы Жэні Мартынюк у тыднёвіку беларусаў у Польшчы “Ніва”. З таго часу ў яе выйшла некалькі паэтычных кніг, а “Князева Гара” стала першай кнігай, дзе побач з вершамі надрукаваныя апавяданні.

Жэня Мартынюк піша на літаратурнай беларускай мове, звяртаючыся да тэм прыроды, кахання, чалавечых адносін і роздумаў над сэнсам жыцця.

Зборнік аздоблены фотаздымкамі Пятра ЛазовікаЯўгеніі Мартынюк і Уладзіміра Міхневіча з краявідамі Бельшчыны, а вокладка ўпрыгожаная матывам з капы, вытканай маці аўтаркі.

Купіць кнігу можна ў выдаўцоў: у Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах ці ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку.