У Беластоку ў рамках беларускага Беластоцкага музычнага клуба адбудзецца чарговая вечарына. Гэтым разам у госці завітае гарадзенскі музыка – Яўген Кучмейна, музычны праект якога больш вядомы пад назвай «Кропка К.».
Яўген – пераможца конкурсу маладых выканаўцаў «Басовішча 2016». Гаворыць кіраўнік Беластоцкага музычнага клубу – Антон Сіроцін:
-2-га траўня будзе ў нас «Кропка К.». Гэта не настолькі эксперыментальная музыка, але таксама вельмі адметная і самабытная. Таму я раю ўсім у чацвер, хто не з’едзе куды-небудзь за горад, прыходзьце да нас, слухайце добрую музыку, рабіце добрыя пачуцці сабе і іншым.
Канцэрт адбудзецца ў чацвер 2 траўня, у беластоцкім бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай 14. Пачатак а 20-й гадзіне.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя