У Беластоку ў рамках беларускага Беластоцкага музычнага клубу сёння адбудзецца канцэрт гурта “Разбітае сэрца пацана” з адмысловым спецпраектам ДСП.
Свой веснавы выступ перад беластоцкай публікай хлопцы назвалі «Нашая Любоў». Гаворыць адзін з арганізатараў канцэрту – Антон Сіроцін:
-Мы ўсіх вас чакаем у пабе Beer4U на канцэрт гурта «РСП” з праграмай ДСП. Ці гурта “ДСП” з праграмай РСП. Як яно там будзе – гэтага ніхто не ведае. Але спяшайцеся, таму што амаль што sold out. Таму прыходзьце ў паб, замаўляйце сабе месцы. І чакайце гэтага канцэрту. Бо гэта будзе лепшы канцэрт вясны!
Канцэрт гурта РСП адбудзецца ў бары Beer4U, што месціцца ў Беластоку па вуліцы Легіяновай 14. Пачатак а 19-й гадзіне.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя