BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку зайграе падляшскі беларускі рок-гурт «Vandrounik»

У Беластоку ў рамках беларускага музычнага клубу адбудзецца чарговая імпрэза распачатага сезону. Перад слухачамі зайграе малады падляшскі рок-гурт «Vandrounik».

Адметнасць яго ў тым, што пераважную большасць сваіх песень хлопцы выконваюць на беларускай мове. Гаворыць адзін з арганізатараў Беластоцкага музычнага клубу – Антон Сіроцін:

-Яны будуць граць такі паўакустычны сэт. Гэта вельмі цікавы гурт. Яны граюць такі калгасны панк, як у свой час “Сектар Газа” быў калгасным панкам. Але самае цікавае ў гэтым, што яны з Падляшша. Яны мясцовыя хлопцы, але спяваюць на беларускай мове. І ў іх гэта вельмі цікава атрымоўваецца.

Канцэрт гурта «Vandrounik» у Беластоку адбудзецца ў чацьвер 22 лютага, у бары Beer4U, што месціцца па вуліцы Легіяновай 14. Пачатак а 19:30.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя