У Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя маршалка Падляшскага ваяводства і дэпутатаў ваяводскага сейміка ў межах агульнапольскай акцыі «Галасуем на 100 працэнтаў».

Маршалак Лукаш Пракорым заклікаў жыхароў рэгіёна прыняць актыўны ўдзел у выбарах:
-Заклікаем, каб усе жыхары Падляшскага ваяводства прынялі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 18 траўня.
Старшыня клуба радных Грамадзянскай Кааліцыі у Падляшскім сейміку Караль Пілецкі адзначыў, што дэмакратычныя выбары — гэта каштоўнасць, якую варта шанаваць:
-Зараз 2025 год. А за 60 кіламетраў ад нас, у Беларусі, беларусы надалей не могуць галасаваць, бо вынік выбараў прадвызначаны загадзя.
Выступоўцы нагадалі, што ўдзел у выбарах — гэта не толькі права, але і абавязак, які ўмацоўвае дэмакратычныя падмуркі і дае магчымасць кожнаму ўплываць на будучыню сваёй супольнасці і ўсёй краіны. А ўжо ў нядзелю, 18 мая, у Польшчы адбудзецца першы тур прэзідэнцкіх выбараў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя