У Бібліятэцы Універсітэта ў Беластоку імя Ежы Гедройця адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Ежы Гедройць і ягоная справа. Спадчына Бібліятэкі «Культуры». Вернісаж стаў урачыстым завяршэннем канферэнцыі, прысвечанай спадчыне вялікага культурнага стратэгa і рэдактара легендарнай «Kultury».

Прафесар, рэктар Універсітэта ў Беластоку ў 2005–2012 гг. Ежы Нікітаровіч падкрэсліў, што захаванне і развіццё спадчыны Гедройця з’яўляецца часткай стратэгічнай місіі ўніверсітэта:
– Ёсць дактаранты з Беларусі, з Укаіны. Я ніколі не павінен адварочвацца і не стаяць у баку ад Менска, памятаючы пра нашы агульныя традыцыі і агульную культуру Вялікага Княства Літоўскага. На гэтай канферэнцыі мы нагадваем нашым дактарам памятаць пра нашу місію, якую мы ўвесь час выконваем.
Намеснік Падляшскага ваяводскага Кансерватара помнікаў Караль Лапатэцкі адзначыў, што Менск — месца нараджэння Ежы Гедройця, і патрабуе годнага ўшанавання ягонага імя ў гарадской прасторы:
– Было б добра паставіць там памятную дошку, нейкае сведчанне таго, што тут нарадзіўся Ежы Гедройць і яго канцэпцыя БЛ, гэта значыць Украіна, Беларусь, Літва. І тое, што ён стварыў, – гэта вынік чагосьці вялікага.
Экскурсію па выставе правёў дырэктар бібліятэкі Марэк Каханоўскі, які таксама раскрыў планы перайменавання суседняй з універсітэтам вуліцы на вуліцу імя Ежы Гедройця.
Цалкам матэрыял:
















