Чацвёрты і апошні дзень 44-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025» завяршыўся ў Беластоку. У катэгорыі прафесійных хораў першую прэмію журы прысудзіла
Жаночаму студэнцкаму хору Нацыянальнай музычнай акадэміі імя П. Чайкоўскага з Кіева.

Кажа дырыжор хора — Аляксандр Заволгін:
– Самае галоўнае ў маім жыцці. Думаю, што для кожнага хрысціяніна – “Дзякую Богу за ўсё! Дзякуем палякам, дзякуем Польшчы ў нашай барацьбе за нашу незалежнасць. Думаю, што вы, як ніхто, ведаеце, што такое незалежнасць. Я шчаслівы, што змаглі прыехаць дзеці, і што мы можам прысутнічаць на конкурсе, і што гэты конкурс існуе.
Пераможцам у катэгорыі аматарскіх калектываў стаў хор «Psalmodia» Папскага ўніверсітэта Яна Паўла II з Кракава. У катэгорыі дзіцячых і моладзевых аматарскіх хораў першае месца заваяваў Дзявочы камерны хор Кіеўскага дзяржаўнага музычнага ліцэя імя М. Лысэнкі, з праграмай «Харавы голас Украіны». Трэцяе месца ў катэгорыі прафесійных хораў — атрымаў Міжнародны мужчынскі хор «Унія» з Вільні, пад кіраўніцтвам Паўла Гонты, за «папулярызацыю беларускай харавой традыцыі».
Цалкам матэрыял:


















Беларускае Радыё Рацыя






