BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку з’явілася новая інтэграцыйная ініцыятыва

Кожны чацвер і нядзелю а 17.00 фонд “M-patia” ладзіць сустрэчы для аматараў народных спеваў. Навучыцца спяваць папулярныя беларускія, украінскія, польскія песні, пазнаёміцца з музычнай культурай памежжа можна ў Беластоку па вул. Св.Роха 3.

РР: Фонд “M-patia” даволі малады?

– Так. Фонд М-патыя арганізаваўся напрыканцы снежня мінулага года. Яго стварылі трое дзяўчат, адна полька Беата. Я ўкраінка Юля і Марына Беларуска. Працавалі ў розных праектах і вырашылі стварыць свой фонд. Фонд у карысць фармальнай і нефармальнай адукацыі, інтэграцыі для дзяцей, дарослых, людзей старэйшага ўзросту, гэта могуць быць маці з дзецьмі. Мы вырашылі напісаць такія праекты, да якіх зможа далучыцца, як мага больш людзей: украінцаў, беларусаў, палякаў.

Каб яны інтэграваліся. У нас тут вельмі шмат дзяцей беларусаў, украінцаў. Хочацца, каб дзеці разам гулялі, знаходзілі супольную мову, уліваліся ў польскае грамадства, бо мы знаходзімся ў Польшчы. Так стварыўся гэты фонд напрыканцы году. Мы напісалі праект на дзяцей “Творча разам” называецца. Ён прайшоў. Гэта праект ЮНІСЭФу, мы яго выйгралі і ўжо адну частку рэалізавалі.

РР: Што вы прапаноўваеце дзецям у межах праекту “Творча разам”?

– Граюць у настольныя гульні, файна адгукаюцца, дзецям падабаецца. Сучасныя дзеці вельмі развітыя і не ўсе нават умеюць гуляць. Калі збіраюцца дзеці і гуляюць у настольныя гульні, яго вядзе Беата, іх вельмі захоплівае. Зараз вельмі мала такога, дзеці пераважна гуляюць у кампутарныя гульні. А тут настольныя, жывыя, дзе можна памацаць рукамі. Дзецям падабаецца. Танцы таксама, танчаць, харэограф украінка. Таксама вершы: па-украінску, па-польску, па-беларуску. Заняткі вядзе беларуска Марына. У гэтым праекце вельмі шмат беларусаў. Больш за палову ўсё ж такі беларусаў у нас у гэтым праекце.

Прыемна глядзець, як дзеці разам размаўляюць мяшанай мовай. Украінцы па-украінску, беларусы па-беларуску, а палякі па-польску. Усе ўсіх разумеюць. Калі штосьці не разумеюць, то перапытваюць. І ім такая навука, разам падвучваюць польскую мову, бо патрэбна ў школе. Але адразу бачна, што людзі хочуць размаўляць на роднай мове. Тады яны шчырыя, сапраўдныя. Гэта захоплівае нават саміх дзяцей. Быў канцэрт у першай палове гэтага праекта. Дзеці спявалі па-украінску, па-беларуску і па-польску. Таксама расказвалі вершыкі, вельмі прыемна было, быў добры канцэрт. Увосень ад верасня пачынаем другую палову гэтага праекта.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя