У Беластоку працягваецца гісторыя гарадскіх WidziMisiów. Аўтар канцэпцыі праекта Лукаш Леанюк абвясціў, што плануе зноў удзельнічаць у Грамадзянскім бюджэце, каб пашырыць папулярныя гарадскія скульптуры новымі фігуркамі:

– Буду складаць праект, і таксама восем чарговых пабачым. Думаю, што горад прыме гэтую заяўку, горад ганарыцца гэтым шляхам. То я апярэджваю, але ў кастрычніку будзе галасаванне, і як хтосьці слухае і хтосьці запомніць, то добра было б прагаласаваць. Мая сям’я WidziMisie штораз большая, штораз новыя месцы.
Летась Беласток атрымаў яшчэ 8 новых WidziMisiów. У выніку зараз у горадзе ўжо 24 фігуркі. Яны размешчаныя ў розных раёнах і аб’яднаныя ў адзіны гарадскі маршрут. Кожны WidziMiś звязаны з канкрэтным месцам і яго гісторыяй: ад цэнтра горада да зон адпачынку.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя
Фота Беларускага Радыё Рацыя і wbialystok.






