«Вакол нашай ідэнтычнасці» – гэта назва сёлетняй канферэнцыі, якая прайшла ў Белавежы. Такім чынам Таварыства “Русь” працягвае традыцыю заснаваную Анатолем Адзiевічам, які быў таксама адным з заснавальнікаў мясцовага скансэну. Менавіта тут, у клуні, адбыліся даклады, дыскусіі і выступы калектываў.

“Канферэнцыя, гэта перш за ўсё нагода для сустрэчы і размоваў”, – падкрэсліў Адам Захарчук.
– На канферэнцыі закраналіся розныя тэмы, выступалі розныя выступоўцы. Зараз мы чуем прыгожае выкананне нашых народных песень. Гэта выдатная нагода, каб мы сустрэліся, пазнаёміліся. Канферэнцыя пачалася са службы праваслаўнага святара парафіі Белавежы. Спяваем, слухаем выдатныя даклады на розныя тэмы, усё закранае тэмы нашай ідэнтычнасці.
Сустрэчу штогод ладзіць Культурнае таварыства «Русь» у Беластоку і Таварыства музея пад адкрытым небам «Белавежа».









Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя






