BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Белавежы пройдзе 38-ы З’езд сяброў і прыхільнікаў Польскага таварыства аховы птушак

З 22 па 23 сакавіка сёлета ў Белавежы пройдзе 38-ы З’езд сяброў і прыхільнікаў Польскага таварыства аховы птушак.

Пра тое, што чакаюцца і госці з Беларусі, распавяла каардынатарка праектаў Таварыства Габрыэла Кулакоўска:

-Мы штогод сустракаемся з нашымі калегамі з Беларусі. Мы, як Польскае таварыства аховы птушак, арганізуем з’езд кожны год у Белавежы. І ў гэтым годзе ён таксама адбудзецца ў сакавіку. Але кожны год іх ўсё складаней запрасіць.

Як і штогод удзельнікаў З’езда чакаюць лекцыі і семінары на базе будынка дырэкцыі Белавежскага нацыянальнага парку па адрасе Парк Палацавы, 11. Акрамя гэтага адбудзецца слайд-шоў і ўрачыстае вогнішча. На З’езд таксама запрашаюцца ўсе аматары прыроды і птушак.

Запіс для ўдзелу ў З’ездзе: https://www.ptop.org.pl/ochrona/ptaki/1787-program-xxxviii-zjazdu-czlonkin-i-czlonkow-oraz-symptatykow-i-sympatyczek-ptop-w-bialowiezy.html.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і РТОР