BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Беластоку 30 верасня пачынаецца фестываль «Напрамак Усход»

Фестываль «Напрамак Усход» неўзабаве пачнецца ў Беластоку. Пачынаецца ён 30 верасня, а завершыцца – 7 кастрычніка. Восьмы раз тут павітаюць артыстаў з розных краін. Задумваўся фестываль, каб паказаць тэатральную культуру Усходу, але цяпер геаграфія пашыраецца. Акрамя усходніх краін сёлета далучаюцца калектывы з ЗША ды Чэхіі.

Фота: e-teatr.pl

Іх аб’ядноўвае тэматыка, пра гэта ішла размова на канферэнцыі, дзе між іншых выступіў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

-Дзе, як ні тут, мы маем такую ўражлівасць да культуры Усходу. Гэта культура пагранічча Еўропы і Азіі. Я спадзяюся, што сярод гасцей фестывалю будуць прадстаўнікі Беларусі і Украіны, якія зараз змагаюцца. Беларусь –  за дэмакратыю супраць уласнага рэжыму, і Украіна, якая змагаецца з Расеяй.

Я перакананы, што фестываль «Напрамак Усход» — гэта вялікая прамоцыя нашага рэгіёна, а таксама таго, хто мы ёсць і нашай успрымальнасці да іншых культур. Як улады Падляшскага ваяводства, мы ставімся да мясцовага экуменізму і ўспрымальнасці як да вельмі важнай каштоўнасці, якой ганарымся і з радасцю прапагандуем, між іншым, праз такія мерапрыемствы, як «Напрамак Усход».

Фестывальны тыдзень пачынаецца 30 верасня, на розных сцэнах – 7 калектываў. Увага – некаторыя спектаклі паказваюць па два разы. А бясплатныя ўваходныя білеты з 25 верасня можна атрымаць у касе драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя