Чацвер з вялікай гісторыя Бельска-Падляшскага. У Гарадской публічнай бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім прайшла аўтарская сустрэча з Дарафеем Фіёнікам.

Вядомы культурны дзеяч, выдавец і знаўца гісторыі свайго горада, распавядаў пра ролю культуры ў развіцці Бельска. Дарафей Фіёнік падкрэслівае, што Бельск-Падляшскі стваралі людзі культуры, таму яго гісторыя, гэта вялікае багацце.
– Ёсць многа задум. Зараз працую над лёсамі творчаў сям’і Еўцаў, гэта сям’я выдатных музыкаў, дырыжораў, якія ўклалі вялікі ўнёсак – Яўген Евец і Аркадзь Евец – у беларускую і расейскую культуры на эміграцыі, але перадусім тут.
У час сустрэчы была прэзентаваная кніга Дарафея Фіёніка «Bielsk, Studziwody i Siehieniewiczowie w XVI wieku». Мерапрыемства прайшло з нагоды 530-годдзя надання Бельску-Падляшскаму магдэбургскага права.
Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя






