BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бельску-Падляшскім навучальны год пачнуць 90 ліцэістаў

У Бельскім ліцэі новы навучальны год пачнуць 90 вучняў. Ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча сёлета цешыўся зацікаўленнем з боку выпускнікоў пачатковых школаў.

Яана Якімюк

Гэтую пляцоўку выбралі вучні, традыцыйна Бельскай Тройкі, але таксама школаў у Ягуштове, Орлі ды Сямятычаў, кажа дырэктарка ліцэю Яана Якімюк:

-У нас у гэтым годзе лепшая рэкрутацыя, якая была. Найлепшая з усіх школ у Бельску. І хачу сказаць, што сярод гэтых 90 вучняў будуць вучні, якія хочуць і будуць вывучаць беларускую мову. Яны хацелі вучыцца ў добрым ліцэі, дзе ёсць добрыя настаўнікі, дзе вынікі атэстатаў сталасці былі вельмі добрыя і ёсць заўсёды вельмі добрыя. І яшчэ, што для мяне вельмі важна, – яны адчуваюць, што тут ёсць добрая атмасфера.

Бельскі ліцэй

У Бельскім ліцэі вучні могуць вывучаць беларускую мову, але цяпер гэта не з’яўляецца неабходнай ўмовай для падачы заяўкі. У новым навучальным годзе большасць вучняў не будзе ўдзельнічаць ва ўроках беларускай мовы.

Цалкам гутарка:

Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя