Po-svojomu, czyli jak? — сустрэча з Янам Максымюком. У Гарадской публічнай бібліятэцы ў Бельску- Падляшскім прайшла сустрэча з носьбітам і папулярызатарам падляшскай мовы.

Ян Максымюк – гэта вядомы падляшскі дзеяч, журналіст і перакладчык, а таксама аўтар кніжак. У час сустрэчы можна было купіць самыя свежыя публікацыі “Pisownia i gramatyka języka podlaskiego” і “Kinoman”. Абедзве напісаныя па-свойму.
– Дваццаць пяць гадоў таму я б ніколі не падумаў, што будуць людзі, якія захочуць купляць кніжкі па-свойму пры тым усім. А тут аказваецца мы з жонкай 2500 экзэмпляраў выдалі і прадалі тых кніжак. Яна скажа, што прадалі задарма. Але я так на спатканні казаў усім пра такога маладога чалавека, які хоча напісаць падручнік падляшскай мовай, няхай дзеці вучаць.
Прэзентацыі кніжак Яна Максымюка пройдуць яшчэ ў другіх падляшскіх гарадах. 13 сакавіка ў Орлі, а 14 сакавіка Ян Максымюк сустрэнецца з жыхарамі Гайнаўкі ў Цэнтры прамоцыі рэгіёну Чэрлёнка.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:














Беларускае Радыё Рацыя