BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бельску-Падляшскім прэзентуюць кнігу пра Яўгена Еўца

У пятніцу, 12 снежня, а 17:00, у Гарадской Публічнай Бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім адбудзецца прэзентацыя найноўшых выданняў Музея Малой Айчыны ў Студзіводах. Асаблівую ўвагу на мерапрыемстве прысвецяць асобе і спадчыне Яўгена Еўца – выбітнага дырыжора, кампазітара і педагога, чые карані звязаныя з Бельскам-Падляшскім.

Дарафей Фіёнік
Дарафей Фіёнік

Кажа аўтар кнігі Дарафей Фіёнік:

– Сам ствараў царкоўную музыку. Яго рукапіс-зборнік выдадзены ў Маскве ў 2009, ноты. Тут гарманізацыя Яўгена Еўца і яго асабістыя кампазіцыі. Хоры спяваюць у цэлым праваслаўным свеце, хоць Евец не лічыў сябе перадусім кампазітарам. Ён лічыў сябе дырыжорам і музычным педагогам.

Другая кніга — «Князева Гара», зборнік паэзіі і прозы Жэні Мартынюк з Зубава, аздоблена фотаздымкамі Пятра Лазавіка з краявідамі Бельшчыны. Выданне падрыхтавана сумесна з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і ўваходзіць у серыю «Літаратура падляшскіх беларусаў».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Радыё Рацыя і Музея Малой Айчыны ў Студзіводах: