BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы пройдзе 30-ы фестываль “Бардаўская восень”

Праз тыдзень у Бельску-Падляшскім пачынаецца 30-ы фестываль бардаўскй песні “Бардаўская восень”. Першы фестываль адбыўся ў 1994 годзе, а выступоўцаў прадстаўляў у мінулым журналіст “Беластоцкага радыё”, а цяпер праграмны дырэктар Радыё Рацыя Юрка Ляшчынскі. Размаўляе з ім Андрэй Сцепанюк.

Юрка Ляшчынскі
Юрка Ляшчынскі

РР: Час хутка ляціць, прайшоў ужо 31 год ад першых “бардаў”. Як сталася, што менавіта ты стаў іх першым вядоўцам?

Юрка Ляшчынскі: Я як журналістаў мог сказаць пару слоў са сцэны і не толькі ў мікрафон, але і са сцэны, і таму маладыя хлопцы і дзяўчаты, якія тады арганізавалі гэта, а гэта быў Звяз беларускай моладзі, прапанавалі мне, каб я гэта вёў. Дарэчы, я не адзін раз вёў, таксама і наступныя.

Так, вёў гэты фестываль, гэта быў больш такі спантанны фестываль, ён зроблены быў таму, што барды не знайшлі сабе месца на фестывалі “Басовішча”.  На першым фестывалі знайшлі, выступалі і Віктар Шалкевіч, і Геніюш Шэмет, і іншыя, пад гітару спявалі, і пад гармонік нават. Але калі было ўжо другое “Басовішча”, тады ўжо барды і не існавалі. Не было для іх месца. І тыя “звязаўцы” падумалі, што для іх ёсць таксама месца на Падляшшы, на Беласточчыне. А бардаўская, аўтарская песня такая больш рэфлексійная, таму выдумалі, што ўвосень трэба рабіць такі фестываль “Бардаўская восень”.

РР: Мо давай назавём нейкія прозвішчы, між іншым, першым арганізатарам быў Багдан Сіманенка з Бельска.

Юрка Ляшчынскі: І Багдан Сіманенка быў арганізатарам, але не толькі. Там былі і Марэк Заброцкі, і пазнейшы сябра і старшыня Ігар Лукашук. Там было некалькі тых прозвішчаў, якія займаліся арганізацыяй, напрыклад Томік Суліма.

Дарэчы, гэта не толькі сам звяз арганізаваў, гэта арганізоўваў і Бельскі дом культуры, бо ў Бельску праходзіла. І Беларускі ліцэй, бо з Беларускага ліцэя была і публіка, але і Гайнаўскі беларускі ліцэй таксама прывозіў сваіх вучняў. Першы дзень вялікай часткай была моладзь з Бельскага ліцэя, другі дзень – прыязджала моладзь з Гайнаўскага ліцэя. І тады была поўная заля, і цікавасць была. І прыязджалі людзі, якім было цікава. Дарэчы, і старэйшыя з Бельска прыходзілі, бо гэта быў адзіны такога тыпу важны фестываль.

РР: Ці меў ты дагэтуль вопыт канферансье?

Юрка Ляшчынскі: Не, не меў, але трэба калісьці мець свой дэбют. І тады быў мой дэбют на “Бардаўскай восені”. Дарэчы, гэта была сцэна Бельскага дома культуры.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя