Ля помніка-магілы ў Бельску-Падляшскім, дзе знайшлі спачын 30 вазакоў, закатаваных 31 студзеня 1946 году ў лесе ля Пухалаў Старых, сёння гарэлі знічы і былі ўскладзены кветкі ад Сойміку Падляшша.

Сёння спаўняецца 78-я гадавіна іх пакутнай смерці. Узгадваюць нараджэнцы Краснага Сяла, якія толькі пасля амаль 50 гадоў даведаліся, дзе знайшлі апошні спачын іх блізкія:
-Загінулі мой стрыечны брат і мой дзед, дзевяць чалавек не вярнуліся. А тыя, што вярнуліся, былі католікамі.
30 студзеня аддзел Рамуальда Райса псеўданім «Буры» прыйшлі ў вёску Пухалы Старыя. Тут фурманаў, якія іх вазілі, яго адзел загадаў закатаваць у лесе ля Пухалаў Старых. Агулам забілі 30 вазакоў з 12 вёсак: з Краснага Сяла, Збуча, Чыжоў, Вялікіх Пасечнікаў, Ягаднік, Лозіц, Махнатага, Залешан, Ракавіч, Крывой, Арэшкава і Выганоўскай Вулькі.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя