BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці мясцовага жыхара аштрафавалі за продаж месцаў у чарзе на мяжы 

Эканамічны суд Берасцейскай вобласці аштрафаваў мясцовага жыхара на 1200 рублёў за дзейнасць, «накіраваную на сістэматычнае атрыманне прыбытку ад аказання паслуг у прадастаўленні ўезду па-за чаргой у пункт пропуску».

Як адзначаецца ў паведамленні прэсавай службы, у судзе разглядалі эпізод, які меў месца 7 сакавіка, калі мужчына прапанаваў за 170 даляраў сваю дапамогу для больш хуткага перасячэння мяжы.

Высветлілася, што ён спрабаваў прадаць месца ў аўтамабільнай чарзе супрацоўніку падатковай інспекцыі па Берасцейскай вобласці.

Як вынікае з судовага рашэння, гэтая сітуацыя была правакацыяй, каб атрымаць доказы яго «супрацьпраўнай дзейнасці».

Беларускае Радыё Рацыя