BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У будынку Цэнтра беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы

У будынку Цэнтра беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы, небяспекі для наведнікаў няма. На месцы здарэння выклікалі паліцыю. Дырэктарка віленскага Цэнтру беларускай супольнасці і культуры Людвіка Кардзіс расказала, што паліцыянты агледзелі месца здарэння і склалі адпаведныя дакументы.

Гэта не першы напад на беларускую ўстанову за апошні час у Вільні. Нагадаем, што ў ноч на 28 ліпеня на будынку беларускай крамы Kropka невядомыя пакінулі абразлівы надпіс на літоўскай мове, апроч гэтага, у краме разбілі шыбы.