Беларусы Куява-Паморскага ваяводства зрабілі невялічкае свята для беларускіх дзетак і ўручылі ім невялікія падарункі да зімовых канікул.

Пра важнасць такіх святаў для дзетак кажа прадстаўніца беларускай дыяспары і шматдзетная маці з Быдгашча Жанна Куваннікава:
— Гэта вельмі важна, калі мы знаходзімся ў эміграцыі ў Польшчы, развіваць таксама культуру і прывіваць яе нашым дзеткам. Таксама былі розныя лагічныя забавы і цукеркі. Вельмі спадабалася імпрэза, бо спачатку выступала наша беларуска, вельмі таленавітая музыкантка, і яна праводзіла інтэрактыўныя гульні.

Пра мерапрыемства распавядае адзін з яго арганізатараў Вітольд Яроцкі:
— Падрыхтавалі для дзяцей беларусаў падарункі. Нам іх прафінансавалі мецэнаты з Злучаных Штатаў Амерыкі. Падарункі складаліся з кніжак на беларускай мове, лагічных забаў, цацак, галаваломак, пазлаў і салодкіх пачастункаў: цукерак, шакаладу і іншага. Сёлета мы рыхтавалі падарункі для дзяцей Куява-Паморскага ваяводства, а таксама для дзяцей, якімі апякуецца Фундацыя Варшаўская, праз якую мы атрымалі гэтыя грошы.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларусы Куява-Паморскага ваяводства ладзяць амаль штомесяц розныя мерапрыемствы і гэта не толькі святы для дзетак, але і палітычныя акцыі, на якіх распавядаюць пра рэпрэсіі ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя






