BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чарнігаве адкрылі выставу «З Україною в серці», прысвечаную беларускім Героям

У Чарнігаўскім абласным мастацкім музеі ім. Г. Галагана дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” адкрылася  выставу «З Україною в серці», прысвечаная беларускім добраахвотнікам.

Кажа арганізатар выставы, кіраўнік дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” Алесь Францкевіч:

У Чарнігаве яе было вельмі патрэбна правесці. На адкрыцці выставы прысутнічалі прадстаўнікі гарадской і абласной адміністрацыі, вайсковай адміністрацыі. Быў таксама мясцовы капелан. Адкрыццё прайшло ў вельмі добрай атмасферы. А самае галоўнае, што прагучала вельмі шмат добрых слоў падзякі беларускім героям і ўсім тым беларусам, якія дапамагалі, дапамагаюць і вядуць барацьбу супраць расейскіх акупантаў.

Падчас адкрыцця выставы прадстаўнікі дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” правялі сустрэчу з кіраўніком гарадскога дэпартамента культуры, дзе абмеркавалі магчымасць перайменавання вуліц у Чарнігаве ў гонар беларускіх Герояў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БФ «Вільна Білорусь»