У Чарнігаве ўлады прынялі рашэнне назваць гарадскія вуліцу і завулак у гонар Кастуся Каліноўскага.
Кажа ініцыятар перайменавання, кіраўнік дабрачыннага фонду “Вільна Білорусь” Аляксей Францкевіч:
– Вялікі дзякуй уладам Чарнігава за тое, што далучыліся да гэтай ініцыятывы, за тое што перайменавалі вуліцу і завулак у гонар Кастуся Каліноўскага. Мы сустрэліся з кіраўніком аддзелу, які непасрэдна гэтым займаецца гэтым пытаннем. Унеслі свае прапановы, каб не губляць сувязь паміж нашымі народамі. Чарнігаў гістарычна звязаны, там вялікая пражывае вялікая колькасць беларусаў. Да паўнамаштабнага ўварвання былі шчыльныя стасункі.
Па словах Аляксея Францкевіча, у Чарнігаве таксама вядуцца перамовы па перайменаванні вуліц у гонар і іншых беларускіх герояў. Акрамя гэтага, намаганнямі фонду імёнамі беларускіх герояў, якія загінулі за Украіну, названыя вуліцы ў Кіеве, Бучы і Запарожжы.
Беларускае Радыё Рацыя