У Чарнігаве з’явіцца мемарыяльная шыльда, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму. Дазвол на ўстаноўку шыльды дала гарадская рада, паведамляе 0462.ua. Хутчэй за ўсё, на дошку нанясуць цытату з «Пісьмаў з-пад шыбеніцы»: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ ня будзе».

Грошы на ўсталяванне мемарыяльнай шыльды збіраюць беларускія добраахвотнікі і фонд «Вільна Білорусь». Акрамя шыльды, плануецца ўсталяваць і інфармацыйны стэнд пра беларускага нацыянальнага героя.
Рашэнне аб усталяванні мемарыяльнай шыльды выканкам гарадской рады Чарнігава прыняў аднагалосна.