BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чарнігаве зʼявілася мемарыяльная дошка ў гонар Каліноўскага

У Чарнігаве адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай нацыянальнаму герою Беларусі Беларусі, Польшчы і Літвы – Кастусю Каліноўскаму. Дошка адкрыта на аднайменнай вуліцы, якую перайменавалі сёлета па ініцыятыве Фонда «Вольная Беларусь».

Кажа дырэктар фонда Аляксей Францкевіч:

– Было мясцовае тэлебачанне, журналісты, быў кіраўнік аддзелу культуры, быў прадстаўнік інстытута нацыянальнай памяці Украіны, быў Святар які асвяціў шыльду, прысвечаную Кастусю Каліноўскаму. Усе кажуць пра значымасць падзеі Гэта нацыянальны герой, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе супраць Расейскай Імперыі.

Мемарыяльная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага ўсталявана на доме, у які патрапіў снарад напачатку сакавіка 2022 года, падчас расейскага ўварвання на поўнач Украіны. Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў і ажыццявіў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь».

Фота Фонда «Вольная Беларусь»:

Беларускае Радыё Рацыя