BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чарнобыльскай зоне новы пажар

У Чарнобыльскай зоне ўзнік новы пажар — яго тушаць ужо другія суткі, цяпер прыцягнутыя 400 пажарных.

Фота: Галоўнае ўпраўленне ДСНС Украіны ў Кіеўскай вобласці

“На Кіеўшчыне працягваецца ліквідацыя пажару на адкрытай тэрыторыі. Цяпер на месцы працуюць 399 ратавальнікаў, 103 адзінкі тэхнікі, прыцягнутых з розных куткоў Украіны, а таксама 17 адзінак тэхнікі ад лясной гаспадаркі. З-за моцнага ветру агонь хутка распаўсюджваецца на новыя ўчасткі“, — паведаміла ўкраінская служба па надзвычайных сітуацыях.

Раней паведамлялася, што ў Чарнобыльскай зоне гарыць лясная подсцілка, агонь распаўсюдзіўся на плошчу каля 20 гектараў. Вечарам 7 верасня паведамлялі, што ў Чарнобыльскай зоне, дзе працягваюцца пажары, пройдзена агнём больш за 2600 гектараў тэрыторыі, радыяцыйны фон у норме.