BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У цэнтры Беластока прайшло свята Трох каралёў

Традыцыйна 6 студзеня адзначаецца Богаяўленне – дзень, калі на зямлю прыйшоў немаўля Ісус. Шануючы біблейскую традыцыю, людзі наведваюць богаслужэнні, а затым выходзяць на вуліцы горада, каб прыняць удзел у карнавальных шэсцях і прадстаўленнях.

У Беластоку свята пачалося а 11.00 імшой у Беластоцкім саборы, а затым а 12.00 жыхары горада адправіліся за трыма каралямі, а таксама рыцарамі, ваярамі і прыдворнымі.

Працэсія спынялася на плошчы Яна Паўла ІІ, каля Беластоцкага цэнтра культуры па вул. Legionowa 5, на плошчы Незалежнай асацыяцыі студэнтаў, рынку Касцюшкі і ля былога кінатэатра Тon. Падчас прыпынкаў паказвалі розныя біблейскія сцэны.

Беларускае Радыё Рацыя