BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У цэнтры Варшавы адзначаць Дзень Незалежнасці Украіны

З нагоды Дня Незалежнасці Украіны грамадская ініцыятыва «Еўрамайдан-Варшава» сумесна з фондам «Stand With Ukraine» зладзіць у сталіцы Польшчы маштабную акцыю. Яна пройдзе на Замкавай плошчы і будзе ўключаць як афіцыйную праграму, так і музычныя выступы.

Пра падзею Госць Рацыі – валанцёрка “Еўрамайдан-Варшава” Надзея Ярэма – распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

Валанцёрка “Еўрамайдан-Варшава” Надзея Ярэма.
Надзея Ярэма

РР: Што ў гэтым годзе вы рыхтуеце да акцыі з нагоды Дня незалежнасці Украіны?

Надзея Ярэма: У гэтым годзе акцыя, як і ў мінулыя чатыры гады, будзе, спадзяемся, таксама маштабнай. Спадзяемся, нас адведае зноў багата людзей – украінцаў, палякаў, беларусаў. Гэтым разам мы рыхтуем, як і ў мінулыя гады, уручэнне ўзнагародаў Stand With Ukraine Awards, будзе хвіліна маўчання, будзе шанаванне памяці нашых герояў, будзе выступы нашых вайскоўцаў з фронту і таксама будуць выступы ўкраінскіх гуртоў.

Адбудзецца ўнікальны выступ у калабарацыі з польскімі артыстамі, які будзе паказваць нашую з Польшчай салідарнасць і дружбу. Гэта ўнікальная прэм’ера мультымедыйнага праекту, сумесны выступ фрік-кабаре Dakh Daughters, гэта ўкраінцы, і цыркавымі артыстамі фонду Sztukmistrz, гэта палякі.

РР: А ці можна крыху больш падрабязна распавесці, што сабой уяўляе гэты мультымедыйны праект.

Надзея Ярэма: Напэўна не буду вам шмат расказваць. Бо гэта сакрэт. Будзе выступ акрабатаў, фонд Sztukmistrz – гэта вядомыя ў Польшчы акрабаты, а фрік-кабаре Dakh Daughters – гэта даволі ўнікальная музыка. Гэта будзе сапраўды штосьці цікавае, што варта пабачыць.

Цалкам размова:

Адзначэння Дня Незалежнасці Украіны стартуе на Замкавай плошчы ў Варшаве 24 жніўня ў 17:00.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Надзеі Ярэмы.