Галоўная тэма акцыі – салідарнасць з палітвязнямі і палітычныя падзеі апошняга часу. Бурныя спрэчкі выклікаў выступ былога ваяра палка Каліноўскага, сустаршыні Руху Салідарнасці «Разам» Алеся Макаева, які выступіў супраць выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга на гей-прайдах.

“Ніколі яшчэ не быў такі накал на акцыях, як на гэтай,” – адзначыў арганізатар акцыі, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
– Акцыя адбылася вельмі цікавая, было шмат пытанняў, і скажу так, што даўно не было такога, каб былі такія гарачыя спрэчкі наконт нашага сцягу, наконт ЛГБТ. Я не буду падтрымліваць ні тых і ні другіх. Сваю асабістую думку я не раз выказваў. Самае галоўнае, што ўсё ж такі ў гэтых спрэчках усе прыйшлі да нейкай сваёй думкі.
Як паказалі спрэчкі, кожны ўдзельнік застаўся пры сваім меркаванні. Аб´яднала прысутных толькі думка, што свету ўвесь час трэба нагадваць пра нашых беларускіх палітвязняў, захопленых у палон дыктатарам.
Вынікам акцыі стаў традыцыйны агульны здымак.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя